Ніва № 14 (3282), 7 красавіка 2019 г.

Арліцы з Навіцкавіч (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі б нам дазволілі займацца фальклорам, мы столькі зрабілі б для нашай дзяржавы, — не хавае хвалявання спадарыня Галя Пяркоўская.

Моц і стыхія народных абрадаў, старых песень — лякарства для кволай, загубленай душы беларуса. У прыпушчанскіх Навіцкавічах не трэба нічога прыдумваць, прыхарошваць. Тут захапленне ад першабытнай прыроды, якая вякамі гартавала дух туземцаў. Тая годнасць і драпежнасць закладзена ў назоў іх калектыву. Ахрысцілі іх у сталіцы, а імя нашаптала іхняя песня «Орліца». Ды надта зраслася з іміджам карэнных, вясковых пявунняў, апранутых у касцюмы пушчанскіх прабабуль.

— Нашы касцюмы памятаюць яшчэ ХІХ стагоддзе, — спадарыні Вольга і Галіна прэзентуюць спадніцы, фартушкі, вышываныя кашулі. Кожны касцюм іншы, хоць у адной колернай і тэматычнай танальнасці. Людзі павымалі іх з пасажных куфраў, таму іх каштоўнасць, як аўтэнтычнага рукадзелля, не мае цаны.

— Мы баімося ўжо на іх дыхаць, — заяўялюць з трывогай, — бо гэта ў прынцыпе музейныя экспанаты. Іх трэба захаваць для нашых дзяцей, для нашчадкаў...

І тут чарговая праблема. Ужо колькі гадоў не могуць дапрасіцца ад чыноўнікаў новых касцюмаў. Адсылаюць з нічым, кажуць: няма грошай! А ім балюча скакаць па аграсядзібах у архаічных вышыванках. Яны ж не з жалеза, у рэшце рэшт зблекнуць, пратруцца, знішчэюць. Ну, хоць ты плач!

— А нам хацелася б апранаць іх толькі на вялікае свята, — дадаюць. — Вось паказаць іх у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF