Ніва № 14 (3282), 7 красавіка 2019 г.

Кніга без дэфектаў

Мікола ВАЎРАНЮК

у сваіх кароткіх вершах я нічога не гавару
я ніколі нічога не сказала нікому
я нямая

Калі б я не ведаў Надзеі Артымовіч, падумаў бы, што гэта аўтакрэацыя, гульня з чытачом, падміргванне яму. Бо хто як хто, але яна ведае цану слова і не разменьвае яго на дробную манету, не раскідваецца ім направа і налева. Я разумею гэтую дэкларацыю паэтэсы як тое, што яна нікога да нічога не пераконвае, нікому не ўбівае ў галаву адзінай праўды. Таму і не ўжывае палымяных заклікаў, вытанчаных тэрмінаў, абстрактных паняццяў.

а я
пішу такія малыя словы

Ёй, аднак, дастаткова аднаго малога слова, такога малога як сляза, каб змясціць у ім не толькі свой родны горад, але і ўвесь свет. Чым менш слоў — тым яны больш важкія. А часам зусім непатрэбныя. „Маўчанне — ці ж не самае таемнае і характэрнае для сакрум і прафанум ейнага лёсу?” — задаецца пытаннем Яўген Вапа, рэдактар навейшага зборніка Надзеі Артымовіч „Краявід з невідочнай памылкай”. Паэтэса не таму маўчыць, што не мае чаго сказаць. Наадварот. Яна занадта добра ведае, якія паслядоўнасці нясуць выпушчаныя ў свет словы:

над антыкварыятамі выказаных слоў
плывуць бронзавыя хмары
час продажу надзеі ўжо мінуў
у бяспальцых руках самотная іржа
сляды без слядоў

Гэтыя словы так прачытаў другі выдатны майстра кароткай формы Алесь Разанаў: „Выказаныя словы не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF