Ніва № 14 (3282), 7 красавіка 2019 г.

„Веру ў адно непрамоўленае слова”

Альжбета КЕДА

Не так і шмат кніг маюць нашы паэты, дзе поруч іх вершы і перастварэнні на іншую мову. Беларуская паэтка з Бельска Надзея Артымовіч атрымала прыгожы падарунак — кнігу „Краявід з невідочнай памылкай” выдадзенай Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» у 2018 годзе, куды ўвайшлі творы розных гадоў.

Гэта праўдзівы партрэт душы. Кожная кніга — такі партрэт? Далёка не заўсёды. Бо чалавеку, асабліва жанчыне, уласціва прыхарошваць, упрыгожваць сябе, свет, іншых. Надзеі Артымовіч гэта непатрэбна. Душа гераіні наколькі адкрытая (самоце, болю, адзіноце), настолькі схаваная за сценамі свайго дому без даху, на сваёй выспе, у сваіх снах, адсюль складанасць сумоўя са светам, мінімальная прысутнасць (дакладней, толькі пазначанасць) людзей. Таму і паэтычнаму радку характэрны абарванасць, незавершанасць, недасказанасць, што камусьці мо падасца мудрагелістасцю.

Адкрывае выданне вершэпіграф, які ўвабраў у сябе ўсе асноўныя матывы зборніка. Так класікі ўкладалі свае кнігі. Згадаем „Вянок” Максіма Багдановіча, „Матчын дар” Алеся Гаруна. Не думаю, што паэтка арыентавалася на гэту традыцыю. Проста яна таксама класік. Сучаснае беларускае паэзіі Польшчы, „Белавежы”. У Беларусі, на жаль, яе творчасць ведаюць вельмі мала. Вось ён — вершэпіграф:

уваходзіш у краявід з відавочным дэфектам
гэта называеш домам пажоўклай кніжкай
неабходнай рэпетыцыяй перад таямнічай
вандроўкай
— гэты краявід з (...)

поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF