Ніва № 14 (3282), 7 красавіка 2019 г.

Transformation — свае беларусы

Юрка БУЙНЮК

Дзевяностыя гады асацыююцца мне з касетай фольк-рок гурта «Transformation».Тады я быў у пятым класе пачатковай школы. На Дзень жанчын хлопцы куплялі касеты для дзяўчат, а дзяўчаты — на Дзень хлопца. Я тады дастаў касету Джанет Джэксан. Касета мне не спадабалася і я з сябрам Андрэем, аднакласнікам і аднавяскоўцам, памяняў яе на касету «Вдвоем с тобой» гурта «Transformation». Гэты альбом мне асацыяваўся са шчаслівым дзяцінствам, праведзеным на вёсцы Маліннікі. Асабліва балады ў выкананні гурта «Transformation» мне вельмі спадабаліся. «Беларусачка», «Толькі з табою», «Тополя», «Колькі ў небе зор» гэта мае любімыя песні з гэтай касеты. Музыка з гэтага альбома мела нейкую магію, гук гітар і клавішаў запісаны быў з душою і глыбокім пачуццём. Размаўляю з лідарам групы «Transformation» Янушам Усціновічам — бас-гітара, Юрыем Краўчуком — вакалістам і гітарыстам ды Міраславам Лешчуком — клавішнікам. Яны стварылі маю любімую беларускую групу «Transformation».

Юрка Буйнюк: — Як чальцы гурта «Transformation» пазнаёміліся?

Міраслаў Лешчук: — Гэта былі большменш 19881989 гады. Мы былі тады ў войску. У 1988 годзе з Янушам мы служылі ў часці МУС. Тады нам вельмі падабалася музыка гурта «Дубіны». Мы рашылі заснаванаваць гурт «Transformation», накшталт менавіта гурта «Дубіны». Мы былі ўсе свае людзі, беларусы з Беласточчыны: Юрка Краўчук з Белавежы, Януш Усціновіч з Міхалова, а я з вёскі Тапілец. Калі я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF