Ніва № 14 (3282), 7 красавіка 2019 г.

Бард Незалежнасці

Міра ЛУКША

Размова з Андрэем Мельнікавым — беларускім бардам, паэтам, літаратуразнаўцам і краязнаўцам.

Міра Лукша: — Андрэй, сустрэліся мы на адзначэнні 101й гадавіны БНР — 24 сакавіка ў Беластоку, дзе Ты даў багаты і хвалюючы канцэрт. Вядомы мы ўжо з ХХ стагоддзя. Ты з пакалення 19651966 гадоў вельмі значнага ў літаратуры і музыцы. А Тваім творчым жыццяпісам можна было абдараваць некалькі творцаў, як і Тваіх аднагодкаў — «майстроў на ўсе рукі». «Пакаленне 6566» у Польшчы таксама прагучала моцна ў свой час, але многія з іх ужо паспакайнелі. А Ты шмат выступаеш па Беларусі, у нас таксама, пішаш, сустракаешся са слухачамі, чытачамі. Ты выканаўца аўтарскай песні пад гітару, літаратар, заснавальнік фэстаў беларускай аўтарскай песні „Аршанская бітва», «Талькаўскі фестываль», аўтар больш за два дзясяткі альбомаў на тэму нацыянальнага адраджэння і жыцця ў постсавецкіх рэаліях. Хапае Табе на ўсё сілы? Ты пераможца фестываляў «Залатая горка» (1994), «Бардаўская восень» (1996), 30га гітпараду радыё «Свабода» (1994), Лаўрэат прэміі імя Вацлава Ластоўскага (2017). Немагчыма ў найноўшай гісторыі Беларусі сярод постацей уявіць беларускае адраджэнне канца 80х пачатку 90х гадоў без Андрэя Мельнікава.

Андрэй Мельнікаў: — Памерлі мае аднагодкі, творцы ў розным плане — Сяржук Вітушка, Змітро Сідаровіч, Міхал Анемпадыстаў, Слава Ахроменка... А мае равеснікі, майстры таксама ў розных жанрах — Лявон Вольскі ці Людміла Рублеўская яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF