Ніва № 14 (3282), 7 красавіка 2019 г.

Годна і свабодна

Яўген ВАПА

Святкаванні сто першай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ўжо за намі. Сышлі арганізацыйныя эмоцыі і перажыванні ці ўсё пройдзе так як трэба. Пабожаму, як звычайна паўтараюць мае бацькі, калі бяруцца за важную справу. Кожнаму ацэньваць пасвойму нашы беластоцкія святкаванні, але я асабіста лічу іх удалымі. Было годна і свабодна. Менавіта святкаванні Дня Волі ўводзяць мяне асабіста ў стан чакання, які можна параўнаць з перадвелікодным перыядам. Неверагодныя рэфлексіі над нашай гісторыяй той вялікай і той малой, сямейнай, спадарожнічаюць інтэнсіўна гэтымі днямі. Хочацца абгаварыць і перагаварыць самыя важныя пытанні нашай штодзённасці і будучыні, знайсці час на паглыбленую рэфлексію над беларускім лёсам у духоўнай прасторы. Вельмі цешуся і дзякую святарам са СвятаІааннаБагаслоўскай царквы ў Беластоку за тое, што другі год запар так урачыста маліліся за беларускі народ. Настаяцель Марк Ваўранюк, айцы Андрэй Кузьма, Міхал Чыквін і Адам Якуць ды дыякан Пётр Макаль разам з хорам ад душы і сэрца даказваюць, што беларуская багаслужба, гэта той дар Божы, які павінен быць заўсёды са сваім народам. А таксама пастырскія словы айца Андрэя пра нашу беларускую мову, гісторыю і культуру замацоўвалі сэнс і давалі натуральную падтрымку для ўсіх нас у быцці беларусамі. Таму нічога дзіўнага, што ў час багаслужбы і малебна дрыжыкі не раз праходзілі мне па скуры. А ў некаторых момантах вочы самі станавіліся вільготнымі. Потым быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF