Ніва № 14 (3282), 7 красавіка 2019 г.

Благі час

Міраслаў ГРЫКА

Цяперашні час нядобры. Ён наскрозь благі. Ніякая, нават самая высакародная ўлада не ў стане ператварыць яго ў добры без агульнай, салідарнай дапамогі ўсіх. Толькі што кожны сам за сябе «рэпку цягне», таксама ўлада тупаючая вакол сваіх уласных спраў. Паспрабую растлумачыць гістарычнай аналогіяй. У эпосе станаўлення дзяржаўнасці сярод славянскіх плямёнаў, калі княжая адміністрацыя была яшчэ неэфектыўнай, а час ані вельмі кепскі, таму што незакілзаны з усім правадаўцамуладаром, ні асабліва добры, таму што яшчэ без ніякай павагі да яго пастаноўленага закону, стала звычаем у грамадзе супольнасцевая салідарнасць пад назвай «павіннасцю галавы», «крыку» і «следу». Гэта азначала, адпаведна, абавязак указваць, напрыклад, віноўніка забойства або яго спробы, супольна аказаць дапамогу ахвяры і патрабаваць паслядоўнага пераследу злачынца. З часам, калі ўлада ператварыла той звычай у грамадскі абавязак, невыкананне гэтых наказаў прывяло да калектыўнай адказнасці. Самы стары вядомы звод польскага заканадаўства апісвае практыку суседскай самаабароны ў той час: «Калі [...] сяляне не могуць злавіць таго, хто выклікаў страту, тады гоняць яго з крыкам да наступнай вёскі [...]. Такім жа чынам другая вёска павінна яго гнаць далей [...]. Калі якаясь вёска, да якой крык [...] дойдзе, не будзе яго ганіць, яны павінны заплаціць вергельд (цяжкі грашовы штраф). Такім чынам праследуюць у выпадку забойства, рабавання, крадзяжу (або іншага зла) ад поля да поля, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF