Ніва № 14 (3282), 7 красавіка 2019 г.

Сэрцам ці розумам?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Апошні тыдзень беларуская грамадскасць пасля супярэчлівага святкавання Дня Волі пераключылася на абмеркаванне выбараў прэзідэнта суседняй Украіны. Жарсці там кіпяць нежартоўныя, у першым туры на кожны густ было прадстаўлена ажно 39 кандыдатаў на галоўнае крэсла дзяржавы. Праўда, сярод гэтай процьмы прэтэндэнтаў было нямала так званых „тэхнічных” кандыдатаў, гэта значыць тых, хто ў розны спосаб „граў на руку” іншых.

Выбар сапраўды быў няпросты, і як звычайна адны галасавалі разважлівасцю і розумам, іншыя — сэрцам на эмоцыях. Відавочна, што вельмі высокім быў працэнт так званага пратэстнага галасавання. На момант, калі пішуцца гэтыя радкі, дакладнага падліку галасоў яшчэ няма, але па ўсіх раскладах у другі тур выбараў выйшлі шоўмен Уладзімір Зяленскі і цяперашні прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Поспех коміка Зяленскага ўжо можна лічыць ашаламляльным. Ён упэўнена перамог у першым туры, набраўшы каля 30 адсоткаў галасоў. Зяленскі сапраўды выскачыў на палітычную сцэну як чорцік са скрыначкі і адразу перамяшаў усе карты цяжкавагавікам украінскай палітыкі. Дыяпазон ацэнак гэтага прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта вельмі шырокі. Ад таго, што малады і энергічны новаспечаны палітык возьмецца змагацца з карупцыяй і прывядзе Украіну да ўсталявання парламенцкай рэспублікі да таго, што гэта чыста расейская крэатура, асоба, якая ў разе перамогі дапусціць хаос і развал дзяржавы. Адзін з беларускіх палітыкаў параўнаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF