Ніва № 14 (3282), 7 красавіка 2019 г.

Пад бел-чырвона-белымі сцягамі

Аляксей МАРОЗ

Вучні Бельскага белліцэя і Гайнаўскіх белліцэя і белгімназіі пад белчырвонабелымі сцягамі 25 сакавіка святкавалі Дзень Незалежнасці. Белліцэісты і белгімназісты з абедзвюх школ адзначалі гэты дзень ва ўзнёслым патрыятычным настроі. Падчас святкаванняў узгадваліся падзеі 1918 года, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, беларусы Беласточчыны, якія стваралі БНР і змагаліся за яе захаванне. Успаміналася таксама пасляваенная гісторыя беларусаў Бельшчыны і Гайнаўшчыны.

У Бельску-Падляшскім

У Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім на школьным будынку і ў спартыўнай зале ад раніцы луналі белчырвонабелыя сцягі, а ў калідорах былі расклеены плакаты з нацыянальнымі сімваламі, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці. Акт 25 Сакавіка адзначаўся толькі часткова паводле раней выпрацаванай у школе схемы і вучні другіх класаў арганізавалі першакласнікам «Беларускі турнір». Белліцэісты другіх і трэціх класаў разам з настаўнікамі выслухалі перформерскія чытанні «Попел і памяць. 1946» у выкананні Іаанны Стэльмашук і Тамаша Таранты. Былі яны падрыхтаваны, між іншым, на падставе ўспамінаў жыхароў пацыфікаваных вёсак, друкаваных у 1990х гадах у «Ніве». Пастаноўка пра злачынствы атрада Рамуальда Райса «Бурага» зацікавіла маладую публіку Бельшчыны.

— Мы хочам паказаць, што Дзень Незалежнасці, гэта таксама наша свята, якое можам адзначаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF