Ніва № 13 (3281), 31 сакавіка 2019 г.

Катлы на Вялікім гасцінцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

21 сакавіка ў Падляшскім музеі народнай культуры, што каля Беластока, адбылася прэзентацыя дзвюх кніжак, выдадзеных Музеем малой айчыны ў БельскуСтудзіводах: манаграфіі аўтарства Яна Мінкевіча і Уладзіміра Кірылюка „Катлы на Вялікім літоўскім гасцінцы” і зборніка паэзіі Зоі Сачко „Пока”. Мадэратарам мерапрыемства быў загадчык Музея малой айчыны Дарафей Фіёнік. Спярша было пра паэзію. На лавачку перад публікай селі сама паэтэса ў акружэнні вакальнай групы калектыву „Жэмэрва”, якая праспявала некалькі мясцовых песень, а паміж імі вакалісты прачыталі некалькі вершаў са зборніка выраслай у падарлянскай Вульцы Зоі Сачко. Затым вядучы папрасіў і самую паэтэсу ўзяць слова. Сказала яна, між іншага:

— Вчэсьней выйшлі штыэры зборнікі поэзіі. Пэршы зборнік быў побелорускі, бо такая была ўмова. Але ўжэ тые, которы потым выходілі, то былі ўсіе понашому. Пэршы зборнік то быў „Пошукі”, такі тытул міеў, после „Над днём похіляна”, „Шчэ одна вэсна”, напісаны ў остатніх ліетах. І „Поэмы”. Штыэры такіх указалося. Я дэбютовала ў „Ніві”, бо тогды як бы „Ніва” туолько друковала понашому. І то было, як я шчэ была ў ліцэёві. А зложылосё так, што я вучылася ў „Косцюхах”, чылі то было як бы пуольське ліцэум, але ні помішало мніе вэрнутіся до нашого корыэня і пісаті понашому, бо дэбютовала ўласьне ў „Ніві”, як была учэніцою другатрэтя кляса ліцэум і ўжэ ў тому як бы осталася. То было такое одкрыцё, я так усё поўтораю, але мніе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF