Ніва № 13 (3281), 31 сакавіка 2019 г.

Толік і Колік. З’езд самагоншчыкаў

Юрка БУЙНЮК

Пад канец вясны Толік і Колік рашылі ў гарадоцкім лесе сарганізаваць з’езд самагоншчыкаў. Толік падаў у «Варшаўскую газету» аб’яву, што арганізуе Міжнародны з’езд самагоншчыкаў усяе планеты. З’езд меў адбыцца праз два месяцы. Удзельнікам з’езду трэба было абавязкова ведаць сусветны слэнг самагоншчыкаў, такое эсперанта ўсіх самагоншчыкаў свету, а таксама прывезці з сабою прыклады народнай вытворчасці, значыць, самагонку з роднага краю. Прайшлі два месяцы. З’ехалася шмат людзей з усяго свету, з усіх кантынентаў і краін. Ехалі на чым каму прыйшлося: адны запрагалі казу, другія каня, іншыя — сабак. Багацейшыя самагоншчыкі прыехалі на шыкарных аўтамашынах. Усе селі за даўжэзнымі сталамі, гасцявалі і выпівалі. Гасцей віталі Толік, Колік і Валодзік. Усе падыходзілі да іх і дарылі сваю айчынную самагонку.

Прывітаў іх самагоншчык з Ізраіля:

— Яўрэй знайшоў грошы, глядзіць, а тут яму не хапае!

— П’ем за яўрэйскіх самагоншчыкаў!

— А ведаеце, у старажытнай Расіі за цара Гароха, калі людзей было троха, ні храна не было, але самагонка ўжо была! — рускі самагоншчык узяў і закусіў свойскай каўбаскай з хрэнам.

— За рускіх самагоншчыкаў!

І ўсе дружна паднялі чаркі з самагонкай.

Падняўся самагоншчык з Польшчы.

— Польска для полякув, земя для буракув!

— А з буракоў сакавітая самагонка! За палякаў! — падхапіў Колік

— Не, Беларусь для беларусаў, а бульба для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF