Ніва № 13 (3281), 31 сакавіка 2019 г.

101-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гданьску і Сопаце

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

23 сакавіка (у суботу) традыцыйна ўжо з нагоды 101-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі дваццаты год запар беларусы Трыгарада сустрэліся на Гарнізонных могілках у цэнтры Гданьска, каб ушанаваць памяць Серафіны і Лукі ДзекуцяўМалеяў ды мастака Козьмы Чурылы. Пры магіле Лукі ДзекуцяМалея пастар баптысцкай царквы ў Гданьску Роберт Мікса прачытаў фрагмент евангелля св. Яна, а пасля, інтэрпрэтуючы яго, прыраўняў Л. ДзекуцьМалея да Ісуса Хрыста. Лена Глагоўская гэты сам фрагмент прачытала на беларускай мове — у перакладзе Л. ДзекуцяМалея, і прадставіла яго заслугі як камісара БНР для Беласточчыны, а пасля як пастара баптысцкай царквы ў Брэсце і на Палессі. На магіле ўсклалі вянок і запалілі знічкі. Прысутнічалі таксама ўнучка Л. ДзекуцьМалея — Альжбета і праўнук Лукаш. Кветкі таксама ўсклалі і запалілі знічкі на магілах беларускай настаўніцы Серафіны ДзекуцьМалей і мастака Козьмы Чурылы. Не абмінулі і магілы нашага былога дзеяча Анатоля Піруты, родам з Сакольшчыны.

Традыцыяй з 2008 г. стала таксама ўскладанне кветак пры камені ў гонар Янкі Купалы, які знаходзіцца ў ГданьскуАліве. Чытаюцца там вершы паэта і ўспамінаецца гісторыя яго адкрыцця. Улады горада задбалі пра акружэнне каменя, пасадзіўшы вакол яго аздобную траву і кветкі. З сумам прыходзіцца сцвердзіць, што нашы штогадовыя намаганні, каб выраслі там явар і каліна, якіх заўзята штогод насаджвалі, не бачныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF