Ніва № 13 (3281), 31 сакавіка 2019 г.

Адкуль пайшлі назвы

Віталь ЛУБА

«Чалавек даў імёны гарадам і сёлам, марам і горам, ён назваў лясы і рэкі. (...) І магчыма тады, як упершыню людзі пачалі даваць імёны акружаючым іх аб’ектам, узнікла пытанне — чаму так названа? Што абазначае тое ці іншае імя? Такія пытанні ставіць і зараз кожны цікаўны чалавек. Яго цікавіць больш за ўсё, чаму так называецца горад, вёска ці хутар, дзе ён жыве. Адкуль узялася назва рэчкі, што плыве каля яго вёскі, ці назва лесу, да якога ходзіць па ягады, грыбы ці арэхі. Такія пытанні зусім правільныя, і на іх варта шукаць адказу, таму што паводле слоў старагрэчаскага філосафа Платона „хто пазнаў бы імёны рэчаў, той пазнае і самыя рэчы”», — пісаў на старонках «Нівы» ў 1972 годзе прафесар Міхал Кандрацюк — выдатны мовазнаўца, дыялектолаг, анамаст. І калі некаторыя назвы — напрыклад, Дуброва, растлумачыць лёгка, іншыя не паддаюцца такой стэрэатыпнай расшыфроўцы. Такіх назваў асабліва многа на паграніччы, дзе наглядаецца моўны ўплыў суседніх народаў. У нас, на Беласточчыне, на польскабеларускім паграніччы з наяўнасцю балцкіх уплываў такіх назваў многа. Высветліць іх значэнне дапамагае анамастыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае ўласныя імёны, іх паходжанне, гісторыю, асноўныя заканамернасці развіцця і функцыянавання.

Менавіта такім назвам прысвечаны вялікі том прац прафесара Міхала Кандрацюка пад загалоўкам Nazwy geograficzne i osobowe Białostocczyzny, які выйшаў з друку ў 2016 годзе1. У кнізе змешчана падборка (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF