Ніва № 13 (3281), 31 сакавіка 2019 г.

Сакольскія паясы

Уршуля ШУБЗДА

Гэта быў апошні момант, каб даведацца крыху больш ад жыхароў Сакольшчыны, якія іх рабілі і памятаюць народныя ўзоры і колеры. Сакольскімі паясамі не цікавіліся польскія этнографы, таму зрабіла гэта Эдыта Вісьнеўская з Музея Сакольскай зямлі. Дзякуючы ёй, гэтае народнае мастацтва перастала быць маладаследаваным рэліктам мінуўшчыны. Аганізуючы майстаркласы па вытворчасці паясоў, стараецца ўцягнуць у свет сакольскіх паясоў людзей ХХІ стагоддзя.

— На Сакольшчыне можна паглядзець паясы, пад якімі вісіць надпіс «крайка». Ці мясцовыя людзі выкарыстоўвалі гэтую назву?

— Ніхто не карыстаецца словам «крайка». Для людзей з Сакольшчыны гэта проста пояс. Мы таксама ў Музеі Сакольскай зямлі падпісалі паясы словам «крайкі», так папольску (смех).

— Чаму так цяжка было займацца тэмай паясоў?

— Пра паясы на тэрыторыі сённяшняй Сакольшчыны цяжка гаварыць, таму што тэма паясоў не цікавіла этнографаў і даследчыкаў. Можна знайсці паасобныя кароценькія звесткі. Няма асновы, польскай публікацыі, якая апісвала б традыцыйныя метады вырабу паясоў на тэрыторыі Сакольшчыны. Таму я вырашыла, што займуся гэтай тэмай, але не мела амбіцыі, каб запоўніць інфармацыйную пустэчу пра паясы, толькі проста засяродзілася на ХХ стагоддзі. Людзі яшчэ памятаюць працэс падрыхтоўкі паясоў. Мне залежала гэта запісаць.

— Вы засяродзіліся на Сакольшчыне, а дакладней, якія вёскі абнялі вашы доследы?

— Перш за ўсё гэта паўночная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF