Ніва № 13 (3281), 31 сакавіка 2019 г.

Ваяводскі конкурс па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Апошні этап Ваяводскага конкурсу па беларускай мове, арганізаванага вучням падставовых школ, адбыўся 15 лютага ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы. Вучні вельмі добра падрыхтаваліся да ваяводскіх спаборніцтваў па роднай мове і на 19 яго ўдзельнікаў ажно 15 здабыла званне лаўрэата, а апошнія сталі фіналістамі. У час падрыхтоўкі да конкурсу па роднай мове, настаўнікі намагаюцца зацікавіць вучняў беларускай літаратурай, мовай, культурай, нашай гісторыяй і, канешне, граматыкай. Прадметны конкурс па беларускай мове дае магчымасць праверыць веды і ўмеласці вучняў, якія здабылі яны ў дыдактычным працэсе і на пазаўрочных занятках. Праца вучняў і настаўнікаў на ўроках беларускай мовы і падчас дадатковых сустрэч уплывае таксама на фарміраванне ў моладзі беларускай нацыянальнай свядомасці.

Вучні, якія хутчэй справіліся з конкурснымі патрабаваннямі, перайшлі ў суседнюю залу і сталі размаўляць аб практыкаваннях з тэсту. Мае суразмоўцы заяўлялі, што конкурсныя задачы не выклікалі асаблівых цяжкасцей, але апасаліся, што маглі зрабіць памылкі ў адказах.

— Рыхтуючыся да конкурсу мы займаліся з настаўнікамі пасля заняткаў. Паўтаралі матэрыял па літаратуры і граматыцы. Аналізавалі творы і выконвалі практыкаванні. Многа вучыліся дома. Конкурс па беларускай мове гэта праверка нашых ведаў і ўмеласцей, а таксама прэстыж. Важнае нам атрымаць званне лаўрэата, якое дае нам прывілеі, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF