Ніва № 13 (3281), 31 сакавіка 2019 г.

Уключанне і выключанне

Міраслаў ГРЫКА

Ёсць людзі, якія ведаюць штосьці і людзі, якія ведаюць «лепш». І ва ўсякім разе тыя, хто ведае нешта, ведаюць, што яны амаль нічога не ведаюць. І гэта свядомасць поўная пакоры, але і напоўненая адчаем, таму што, як у прыказцы, «чым глыбей у лес, тым больш дрэў», так з веданнем, што чым больш уваходзім у нязведаныя прасторы ведаў, тым больш становіцца для нас усё больш і больш пытанняў, на якія немагчыма знайсці адказ.

Вышэйпрыведзенае зацвярджэнне з’яўляецца відавочным труізмам, які кожны з нас, па меншай меры інтуітыўна разумее. Для некаторых гэта з’яўляецца дастатковай прычынай, каб упарціцца ў пошуках рэальных адказаў. Для іншых гэта магчымасць акружыць прастору высокім плотам. За плотам, мурам, мяжой нашпігаванай аргументамі — не мае значэння, ці з’яўляюцца яны ілжывымі або сапраўднымі, абы яны чуліся іншымі людзьмі — мы адчуваем сябе ў бяспецы. Хоць няпэўнае гэта адчуванне, пра што нагадваюць нам лёсы многіх утрачаных тэорый і іх сарамлівых падзенняў, тым не менш застрагаем у гэтым пачуцці ўсё больш і больш, і трапляем у пыху, паразітуючую як амяла на няведанні. У рэшце рэшт, зямля не плоская, а Сонца з’яўляецца цэнтрам лакальнай планетарнай сістэмы. Але колькі людзей у імя гэтай відавочнай ісціны згарэла на кастрах? А колькі іх, у імя той жа ісціны, іх распальвала? Разгледзім чарговыя звенні гэтага кароткага ланцуга, якім завязваецца наша невуцтва. Першым звяном з’яўляецца невуцтва. Другое пыха. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF