Ніва № 13 (3281), 31 сакавіка 2019 г.

101

Віктар САЗОНАЎ

Ох і люблю я такія лічбы. Люстэркавыя. 101. Пасярэдзіне нуль, а з абодвух бакоў ад таго нуля аднолькавыя лічбы. Нібыта нуль і ёсць люстэркам, у якім з будучага адлюстроўваецца мінулае. Ці наадварот, з мінулага будучыня.

Менавіта такімі лічбамі матэматыкі тэарэтычна вытлумачваюць узнікненне свету. Узнікненне матэрыі з нічога. Нуль, гэта нічога. І каб з яго зрабіць нешта, прыкладам пяцёрку, трэба з другога боку зрабіць мінус пяць. І тады з нічога ўзнікаюць два паралельныя светы, у якіх буяе жыццё, кіпяць жарсці, ідзе змаганне, існуе зло і дабро па гэтакай жа роўнай двухбаковай формуле, і дзе людзі святкуюць сто першую гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Адзіная ўмова, гэтыя лічбы з аднаго і другога боку ад нуля ніколі не павінны сутыкнуцца паміж сабой фізічна. Бо тады матэрыя і антыматэрыя знішчаюць адна другую, і з двух паралельных светаў атрымліваецца толькі нуль.

Беларусы пражылі сто гадоў пасля абвяшчэння незалежнасці ў пастаянным змаганні за тую незалежнасць і адстойванні свайго права мець сваю ўласную краіну і называцца асобным народам. Яны выстаялі і адпакутавалі гэтае права. Наступныя сто гадоў будуць перыядам росквіту беларускай нацыянальнай ідэі і беларускай дзяржавы. Час пайшоў. І ўжо белчырвонабелыя сцягі і герб „Пагоня” ўзняліся ўвысь і залуналі на святкаванні сто першай гадавіны БНР. 101. Ох і люблю я такія лічбы. Асабліва калі яны тычацца Беларусі.

У старадаўняй Гародні ў гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF