Ніва № 13 (3281), 31 сакавіка 2019 г.

101 БНР. Успамін дзеля будучыні

Міра ЛУКША

Святкаванне Дня Волі ў Польшчы было запачаткавана ў сярэдзіне 1980-х гадоў беларускімі студэнтамі ў Варшаве і з таго часу адзначаецца кожны год.У нядзелю 24 сакавіка ў Беларусі і ў свеце адзначалі 101-годдзе абвяшчэння БНР. На святкаванне ў Беластоку запрасіў арганізацыйны камітэт: Беларускі саюз у Рэчы Паспалітай, Беларускае гістарычнае таварыства, Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА, Беларускае аб’яднанне студэнтаў, Асацыяцыя беларускіх журналістаў.

Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) — незалежная беларуская дзяржава, абвешчаная ў 1918 годзе, пасля больш чым 200гадовага знаходжання Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ад канца XVIII ст., калі БеларускаЛітоўская дзяржава (Вялікае Княства Літоўскае) была гвалтам далучана да Pacei. БНР гэта працяг тысячагадовай беларускай дзяржаўнасці з часоў Полацкага княства. У Трэцяй устаўной грамаце 25 сакавіка 1918 года ў Менску Рада БНР (былога выканаўчага камітэта Усебеларускага з’езда) абвясціла незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Гэта быў юрыдычны акт, які ўзнаўляў дзяржаўнасць беларускага народа. Дзяржаўнымі сімваламі першай беларускай нацыянальнай дзяржавы зрабіліся белчырвонабелы сцяг і герб Пагоня, сталіцай — Менск, дзяржаўнай і абавязковай мовай — беларуская (з 12.04.1918 г.). Беларускую Народную Рэспубліку дэюрэ прызналі УНР, Літва, Латвія, Эстонія, Чэхаславаччына і Фінляндыя, дэфакта — Нямеччына, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF