Ніва № 12 (3280), 25 сакавіка 2019 г.

Гаркавічы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ранішні поезд з Беластока прыязджае ў Саколку каля шостай. Едзе далей у Сувалкі, праводжу яго зрокам — паехаў адзін пасажыр. Вакзальны будынак плача адпадаючым тынкам. У чыгуначнай пачакальні пуста, білетная каса не працуе ад трох гадоў. А гадоў яшчэ бадай пятнаццаць таму аўтобусы адпраўляліся з чатырох прыпынкаў; зараз з аднаго. У напрамку Беластока чакае адна пасажырка, у аўтобусе ў Карыцін адна пасажырка, у Кузніцу — толькі вадзіцель. У Мінкоўцы, з якіх аўтобус вернецца ў Саколку, забіраюся толькі я, у Сухінічах даходзіць чацвёрка пасажыраў. У Бабіках злажу з аўтобуса, а забіраецца двойка пасажыраў. Ранішні аўтобус па гэтым маршруце забірае людзей у Саколку, пасля поўдня той жа трасай будзе везці тых жа пасажыраў назад.

У Бабікі наведваўся я адносна даўно і ў памяці асталася толькі вельмі агульная тапаграфія вёскі, якая ў палове 1970х гадоў была нейкі час гмінным цэнтрам. Зараз там адчуванне апусцеласці. Кіёск насупраць аўтобуснага прыпынку даўно страціў пакупнікоў і нават складваецца ў мяне ўражанне, што там няма ніякай крамы, але накіраваўшыся ў дарогу ў напрамку Гаркавіч заўважаю мураванку прызначаную для гандлю. Крама „Левіятана” даволі сціпленькая; відаць, што рух там невялікі.

Вяртаюся на дарогу ў Гаркавічы. У няспешны ранішні краявід разнастайнасць уносіць пара жураўлёў сваімі крыкамі; невядома, ці яны так спяваюць, ці можа сварацца, абіраючы месца свайго летняга водпуску з зімовага выраю. Даволі ціха (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF