Ніва № 12 (3280), 25 сакавіка 2019 г.

Выганялі тых, хто пускаў у хату вызваліцеляў

Сяргей ЧЫГРЫН

Бацькі і дзяды жыхаркі Дзятлава Галіны Калодкі (па мужу Пабядзінская) былі родам з вёскі Зачарляны. Пра гэта спадарыня Галіна распавядала падчас нашай сустрэчы ў Дзятлаве. Яе дзед з бабуляю Іосіф і Марыя Калодкі мелі ў вёсцы сваю вялікую гаспадарку. У іх нарадзіліся трое дзяцей — сын Пётр, дочкі Вера і Ліда. Іосіф Калодка меў яшчэ родную сястру Марыю.

„Дзеда з бабай я не памятаю, а бацькі майго не стала 6 гадоў таму. Я часта яго ўспамінаю. Ён заўсёды з радасцю прыгадваў родную Беласточчыну і сваю вёску Зачарляны, дзе нарадзіўся, дзе прайшло яго дзяцінства. Са слоў таты запомніла тое, што калі савецкія войскі наступалі, то праваслаўныя беларусы ў вёсках пускалі іх у свае хаты, частавалі, радаваліся, што савецкія войскі наступаюць. А палякі, наадварот, падтрымлівалі немцаў. А пасля таго, як вайскоўцы Чырвонай Арміі ішлі далей на захад і вайна для жыхароў Беласточчыны скончылася, то там з’явіліся „лясныя браты” і вайна для беларусаў пачалася новая. Гэтыя бандыты запаміналі, хто шчыра прымаў вызваліцеляў, да тых прыходзілі і папярэджвалі, каб з’язджалі адсюль, альбо проста адразу расстрэльвалі. Цётка Вера Папова (Сохар), яна ўжо памерла летась, здаецца. Пасля вайны аднойчы пайшла яна па карову, а калі вярнулася, то яе родных людзей ужо не было ў жывых, усіх пастралялі. Пра гэта мне распавядаў мой тата Пётр Калодка”, — прыгадала Галіна КалодкаПабядзінская.

Пётр Калодка нарадзіўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF