Ніва № 12 (3280), 25 сакавіка 2019 г.

Музыка зайграла ў маёй галаве

Юрка БУЙНЮК

Група «Сервер» — гурт з Гайнаўкі, які ўзнік у 2007 годзе. Хаця складаюць яго маладыя людзі дык ужо не дэбютанты — выдалі яны чатыры альбомы з беларускімі, украінскімі і рускімі песнямі. У іх рэпертуары маюцца таксама аўтарскія песні на беларускай мове. Пра іх новы альбом і ўвогуле пра групу «Сервер» гутарым з яе лідарам і заснавальнікам Давідам Кротам, заадно вакалістам і лідарам гуртоў «SERVERdance» і «Немаральная прапанова», а таксама ўласнікам відэастудыі DK Studio.

Юрка Буйнюк: — Хто зараз складае групу «SERVERdance»?

Давід Крот: — Зараз нас пяць асоб: Ілона, Міхал, Адам, Янка і Давід.

— Група «Сервер» існуе з 2007 года. У 2015 годзе змяніўся склад гурта. Што было прычынай?

— У папярэднім складзе кожны з нас інакш бачыў напрамак, у якім мае далей ісці наш гурт і мы разышліся. Адна частка адышла ў свой бок, а я ў свой бок. Я бачыў будучыню гурта інакш і так атрымалася. Са старога складу «Сервера» астаўся толькі я, а тры асобы стварылі новы гурт.

— У сваім рэпертуары маеце беларускую песню «Ты мне сказала». Музыка знаёмая, з польскага хіта «Jesteś szalona», але тэкст на беларускай мове. Хто напісаў тэкст?

— Тэкст я напісаў пад мелодыю Януша Каноплі «Jesteś szalona». Аднойчы мы яму кажам: «Януш, мы маем тэкст на беларускай мове». Ён згадзіўся і так песня пайшла ў народ.

— Група «SERVERdance» афіцыйна выпусціла два альбомы. Нядаўна з’явілася кружэлка «Narodnyje (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF