Ніва № 12 (3280), 25 сакавіка 2019 г.

Трэба было мець знаёмствы

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Міхалам ТХАРЭЎСКІМ, 1944 года нараджэння, пенсіянерамбудаўніком з Орлі.

— Ці памятаеце сваіх дзядоў?

— Ооо! Я з дзедам Пятром з боку бацькі Нікіфара коней пасвіў. Бабуля звалася Яўдося. Жылі ў Орлі недалёка царквы ў невялічкай хатцы недзе 5х7 метраў: баба з дзедам, бацькаў брат Міхал, мама з татам і мы, дзеці — сёстры Люба і Зіна, брат Лявон і я.

У размову з усмешкай уключаецца жонка спадара Міхала, Яўгенія: «Цешча Маруся расказвала, што як усе набздзяць у той хатцы, то не было чым дыхаць».

— Як Вы запамяталі сваё дзяцінства? Як гулялі?

— Было крыху зямлі, каля двух гектараў. Калі бацька ў пачатку 1950х стаў на працу ў цагельню Антанова, то купілі коніка. Хадзіў я ў прадшколле з калегамі Люцыкам Цэтрам, Пасечнікам...

Гулялі мы ў хованкі, гулялі ў лапту, а мячык рабілі самі са шмотак; гулялі ў пікер. Рака Арлянка штогадова разлівалася на лугі за Орляй у бок Рудутаў, то зімою рабілі карусель на льдзе. Бралі кола ад жалезняка, да спіц мацавалі жэрдку, на яе канцы прывязвалі саначкі і круцілі, як керат. І жарты выраблялі — каміны затыкалі шклом, то камусь ровар або воз уцягвалі на клуню; так было.

— Сёння цяжка ўявіць, каб дзеці выконвалі нейкую працу, магчыма толькі, што ў вёсцы на гаспадарцы. А як было ў 1960-х гадах?

— Мы, хлопцы, пасля заняткаў у школе коней пасвілі ў гаспадароў; плацілі па два злоты. Я пас у Лёўкі Нэстаровіча, у Карача — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF