Ніва № 12 (3280), 25 сакавіка 2019 г.

Пазачасавыя цацкі

Уршуля ШУБЗДА

Даўнейшыя, каляровыя і экалагічныя — такія былі цацкі нашых бабуль і дзядуляў. Такія самыя і зараз вырабляе Марк Шалкоўскі з Хвашчэва што ў гміне Сідра. Тут вядзе сваю галерэю, з якой многія экспанаты трапляюць на выстаўкі рукадзелля ва ўсёй Польшчы. Найпрасцейшыя цацкі не толькі аказваюцца найбольш трывалымі, але і дазваляюць дзецям максімальна выкарыстаць сваю фантазію.

— Можна Вас назваць цацачным мастаком?

— Слова мастак для гэтых усіх, якія завяршылі школы, ці акадэміі мастацтва. Я — самавук. Усё пачалося са скульптур. Мой дзядзька — Пятро Шалкоўскі мяне прывучаў. Калі я глядзеў на яго, у які спосаб выкарыстоўвае дрэва, як умее зручна працаваць долатам, гэта мяне інспіравала. З 2001 года і я пачаў вырэзваць. Гляньце, тут святы Ян Непамуцкі, такая фігура ў каплічку.

— У Хвашчэве была такая?

— Не, тут якраз не было. На Сакольшчыне іх многа, але каплічкі з гэтым святым найчасцей ставілі пры мастах ці рэках, а ў нас у вёсцы такога проста няма.

— Робіце цацкі, вырэзваеце. Многа яшчэ ўмееце зрабіць з дрэва?

— (Смех) Пацікавіўся я таксама ўпрыгожваннем хат. Калісьці мы на свае драўляныя хаты клалі сайдынг, зараз штораз часцей людзям залежыць на традыцыйных выразках і аздобленых ганках. Я таксама займаюся абнаўленнем антыкварных прадметаў. А пачалося гэта так, што калісьці ксёндз папрасіў мяне аднавіць стары крэданс. Я прыняў выклік. Многа чытаў, вучыўся і мне гэта спадабалася. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF