Ніва № 12 (3280), 25 сакавіка 2019 г.

Веды гімазістаў па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Гімназісты 11 сакавіка спаборнічалі за званне лаўрэата Ваяводскага прадметнага конкурсу па беларускай мове, які адбыўся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы. Паколькі ў гэтым годзе завяршаецца першы этап школьнай рэформы і ў гімназіях вучацца толькі вучні трэціх класаў, да ваяводскага этапу конкурсу прыступілі толькі 8 гімназістаў. Аднак узровень падрыхтоўкі гімназістаў быў высокі і ўсе ўдзельнікі фінальнага этапу выдатна запрэзентавалі свае веды і сталі лаўрэатамі конкурсу па беларускай мове.

На напісанне конкурснага тэста было адведзена паўтары гадзіны, але некаторыя гімназісты сталі аддаваць свае працы камісіі раней. Усё ж такі большасць гімназістаў працавала да канца адведзенага ім часу. Удакладнілі яны, што тэст не быў складаным, але трэба было правяраць яго, каб выправіць памылкі і задумацца, ці не трэба яшчэ нешта дапісаць.

— Вучні да канца не ведаюць, якія зрабілі памылкі. Не ведаюць таксама, як іх адкрытыя адказы ацэніць конкурсная камісія. Многім здаецца, што добра справіліся з тэстам, а пасля аказваецца інакш, — перасцерагалі настаўніцы і раілі вучням займацца з тэстам поўныя паўтары гадзіны, правяраць напісанае і выпраўляць памылкі.

— Выдатная большасць пытанняў у тэсце былі адкрытымі. Каб паспяхова справіцца з імі, трэба было ведаць лексіку беларускай літаратурнай мовы, — гаварылі настаўнікі. — Калі канкурсанты ў падставовай школе і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF