Ніва № 12 (3280), 25 сакавіка 2019 г.

Таямніца, якая побач з чалавекам

Алесь АРКУШ

Калі я прачытаў гэтую кнігу, сказаў сабе, ого, гэта зусім невядомы мне Андрасюк. Нічога падобнага з яго ранейшых тэкстаў мне не прыгадвалася. На першых старонках „Поўні”, калі аўтар апісвае гісторыю знаёмства з Юляй на менскім чыгуначным вакзале, я добра пазнаваў Міхала. Гэта быў той самы Андрасюк, якога я ведаў яшчэ па першай ягонай кнізе „Фірма”. У далёкім 2000 годзе я прывёз яе ў Полацк з гайнаўскага „Бязмежжа”. Але чым далей чытаў, тым усё больш аўтар кнігі рабіўся мне невядомым. А пры канцы чытання я нават збянтэжыўся. Што тут адбылося? Куды знік ранейшы Андрасюк?

Па шчырасці, пазнаваў я яго і ў другой палове кнігі. Але толькі таму, што добра ведаю стылістыку яго пісьма. Андрасюка сапраўды ні з кім не зблытаеш, бо ён стварыў свой адметны, лёгка пазнавальны, стыль. Яго асаблівасць — паэтычнасць мовы. У прынцыпе, можна браць асобныя ўрыўкі з „Поўні”, разбіваць іх на радкі і друкаваць як нерыфмаваныя вершы — верлібры. Чаму сёння Андрасюк не піша вершаў, для мяне застаецца загадкай.

Другая адметнасць стылю Андрасюка — гэта асаблівы рамантычны настрой ягоных тэкстаў, з такой лёгкай іроніяй. Ён можа апісаць нейкую зусім будзённую дзею, але ў ёй будзе столькі пачуцця, што ты пачынаеш верыць, ніякая гэта не будзённая дзея, а штосьці адметнае і значнае. Прычым ён так умее, літаральна некалькімі словамі, прамаляваць дэталі, што тую дзею бачыш як у тэлевізары.

Чытаючы кнігу, здзіўляцца я пачаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF