Ніва № 12 (3280), 25 сакавіка 2019 г.

Абараніць саміх сябе і будучыню

Яўген ВАПА

Як не бач, а перад намі ўжо сто першая гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Цягам мінулага года беларусы Беласточчыны з годнасцю ўключыліся ў юбілейныя святкаванні, якія трывала ўпісаліся ў агульнабеларускі кантэкст. Самы галоўны акорд святкаванняў у падляшскай філармоніі і оперы напэўна для беларусаў у Польшчы быў той падзеяй, якая паказала нашу трывалую і адметную прысутнасць на сваёй, роднай зямлі. Убаку цягам года не стаяла і наша рэдакцыя. Рэдактар «Зоркі» Ганна Кандрацюк правяла адмысловы конкурс для дзяцей і моладзі, паспяхова завершаны ўрачыстым падсумаваннем у БельскуПадляшскім. Конкурс «Мой герой» паказаў менавіта як важнымі і патрэбнымі з’яўляюцца маральныя аўтарытэты ў сённяшнім, атамізаваным грамадстве. Найчасцей шукаем іх у сямейным кругу. Таму яшчэ раз стала відавочным, што адказнасць за наша беларускае мы павінны выбудоўваць найперш сваімі асабістымі паводзінамі і станоўчымі прыкладамі. Узмацненне гэтага школьным і грамадскім беларускім кантэкстам напэўна дазволіць нам усім мець надзею на працяг нашай справы чарговымі пакаленнямі. Журналісцкія майстаркласы „Сустрэчы «Зоркі»” паказалі таксама, што справа стагадовай мінуўшчыны не чужая і неабыякавая наймалодшым беларусам.

Думаю, што менавіта святкаванне, якое пачалося ў палове 1980х гадоў падпольна ў Польшчы, а пасля ўжо афіцыйна — цяпер надалей прыносіць свой плён. Маем чарговыя пакаленні людзей, якія святкуюць Акт 25 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF