Ніва № 12 (3280), 25 сакавіка 2019 г.

Канцэпцыя Свамердама

Міраслаў ГРЫКА

Магнітны паўночны полюс, да якога адвечна кіруюцца компасы, рухаецца ў напрамку Расіі — сказалі даследнікі. Эх, Расія, зноў жа яна! Фактычна, у апошнія гады тэмпы зруху магнітнага полюса ў бок Сібіры (ад канадскай Арктыкі) хутка паскараюцца. Адна з тэорый, якія спрабуюць растлумачыць паскарэнне руху магнітнага поля Зямлі кажа, што цяпер ідзе натуральны працэс звароту, гэта значыць, што магнітныя полюсы Зямлі мяняюцца месцамі, што з’яўляецца найбольш паўтаральнай з’явай у гісторыі зямнога шара. Другая, тэорыя змовы, абвінавачвае ў гэтых зменах Пуціна і яго хеўру. Выкарыстоўваючы сакрэтную ваенную тэхніку, яны нібыта ўплываюць на магнітнае поле Зямлі. Гэта не зусім зразумела, ці наступіць змена суровага клімату цяперашняга паўночнага паўшар’я на цёплы паўдзённы. Калі так, то несумнеўным бенефіцыярам гэтых змяненняў будзе... Расія, тузаная, з за свайго «паўночнага» распалажэння, халодным кліматам. Раптам яна стала б краінай міжземнаморскай мяккасці, з малочнамёдным дастаткам. Ужо валодаючы нафтай і газам, бязмежным багаццем, і велізарнымі сібірскімі прасторамі, стала б яна ў гэтым выпадку пазачасавай сусветнай звышдзяржавай. А хто тады падскочыў бы да яе? Аж дзіўна, што такія глупствы слухаюць людзі! Ды ўсё ж яшчэ вельмі мала ведаем пра рэальнасць, якую дадзена нам зведаць.

Нашы веды аб свеце не з’яўляюцца ні няспыннымі, ні паслядоўнымі. Гэта хутчэй архіпелаг астравоў уразумення ў велізарным акіяне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF