Ніва № 12 (3280), 25 сакавіка 2019 г.

Свята ці адзначэнне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Адразу дзве адметныя даты адзначае беларуская супольнасць у сакавіку бягучага года. Папершае, гэта 25я ўгодкі з дня прыняцця першай у гісторыі суверэннай Канстытуцыі. Падругое, 101я ўгодкі з часу існавання Беларускай Народнай Рэспублікі. Ні БНР як важнейшую з’яву ў гісторыі нашай дзяржаўнасці, ні айцоў БНР як выдатных дзеячаў і прадстаўнікоў нашай нацыі ідэолагі сучаснай Рэспублікі Беларусь фактычна не прызнаюць, ігнаруюць іх і ўсяляк пагарджаюць гэтай каштоўнасцю і спробай усталяваць беларускую дзяржаву сто гадоў таму. Начальнік РБ зусім нядаўна на „вялікай балбатні”, якую прапагандысты назвалі „большим разговором” так наўпрост і заявіў, што лічыць асабістай абразай вылучаную прапанову дэмакратычнай супольнасці адзначыць 101ыя ўгодкі на мінскім стадыёне „Дынама”. Маўляў, гэта ж трэба такога нахабства набрацца, каб захацець адзначыць „самніцельны празнік” на цэнтральнай арэне беларускай сталіцы. І паслаў усіх беларусаў на ўскраек горада герояМінска — так званую Плошчу Бангалор. Тыя не пагадзіліся і на момант напісання гэтых радкоў фармат ні то свята, ні то адзначэння ўгодкаў БНР, так і не вызначаны. Адны прапануюць святочныя забаўляльныя канцэрты, іншыя — акцыі палітычнага пратэсту, трэція — нешта сярэдняе. Ясна толькі адно. Што ні пра якую кансалідацыю грамадства на базе каштоўнасцей БНР і гутаркі няма.

З Канстытуцыяй крыху складаней. Чвэрць стагоддзя таму яна была прынята Вярхоўным Саветам дванаццатага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF