Ніва № 12 (3280), 25 сакавіка 2019 г.

Першая прэзентацыя «Поўні» Міхала Андрасюка

Аляксей МАРОЗ

У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы 14 сакавіка адбылася першая прэзентацыя кнігі мастацкай прозы Міхала Андрасюка «Поўня», выдадзенай Праграмнай радай Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», пры фінансавай падтрымцы Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі. У белмузеі сабраліся жыхары Гайнаўшчыны, Беластока, Бельска-Падляшскага, якім цікавы былі сустрэча з пісьменнікам і размова пра кнігу. Асобы, якія паспелі прачытаць «Поўню», вельмі станоўча выказваліся пра яе.

— Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад чытачамі неверагодна таямнічая «Поўня» Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваёй лёсавызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу, мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні наконт свету бачанага і нябачанага. Поўня празаічнага таленту Міхала Андрасюка раскрываецца перад намі, — напісаў у кнізе «Поўня» Яўген Вапа, старшыня Праграмнай рады Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».

Сабраных у кіназале Гайнаўскага белмузея прывітала бібліятэкарка Віялета Андрасюк і голас перадала вядучаму сустрэчу, рэдактару «Поўні» Міколу Ваўранюку, які спачатку коратка распавёў аб прэзентаванай кнізе.

— «Поўня» — найбольш аб’ёмістая кніга, у параўнанні з іншымі выданнямі аўтара. У ёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF