Ніва № 11 (3279), 17 сакавіка 2019 г.

У Дзмітровічах, на Камянеччыне (ч.ІІ)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ёсць такія хвіліны ў падарожжы, калі ўсё, што здаецца звычайным, называеш пановаму. У Дзмітровіцкай царкве ўвагу прыкавалі хоры з разнымі калонкамі, падвешаныя ў задняй частцы будынка. Відавочна, будавалі іх з думкай пра арганы.

Кадры ўніяцкай парафіі аднатаваны ў час візітацыі з 1819 года, калі пры царкве служыла 2 свяшчэннікаў: настаяцель Фёдар Будзіловіч ды яго памочнік а. Юліян Будзіловіч, апрача іх былі дзяк, панамар і арганіст Антон Філановіч.

Верагодна, тадышнія багаслужбы наблізіліся да касцельных набажэнстваў. Хоць, калі меркаваць па памерах і прыгожасці хораў, архітэктар быццам прадбачыў змены і новыя трэнды. Дваццаць гадоў пазней па згаданай візітацыі, калі царква стала праваслаўнай, месца, дзе стаялі арганы, запоўнілі жывыя галасы. На вышцы магло змесціцца ўжо да трыццацісарака дарослых асоб. Як не цікава, найбольшы росквіт харавога мастацтва ў Дзмітровічах выпадае на міжваенныя гады ХХ стагоддзя ды звязаны ён з родам Елінецкіх. Тым самым, якога ў знак пашаны і прызнання адмовілася рабаваць хеўра Акіма, што бушавала ля Камянца.

* * *

У дарозе на Камянеччыну першы раз гэтай вясны я пабачыла ключ дзікіх гусей.

У Дзмітровіцкай царкве, таксама на асаблівы спосаб, рыхтаваліся да духовай вясны.

— Яшчэ некалькі дзён і ўсё паздымаем з крыжоў, з ікон, з прастолаў, — кажуць жанчыны, — схаваем ручнікі, гафтаваныя пакрывалы, настольніцы. На віду стане (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF