Ніва № 11 (3279), 17 сакавіка 2019 г.

Толік і Колік — матрыманіяльнае бюро

Юрка БУЙНЮК

Сярод лясоў і бароў Гарадоччыны ўзвіваецца сіненькі дымок. Гэта Толік і Колік вараць найлепшую самагонку ў свеце. Вядома, ідзе вясна, а запатрабаванне ў нашым падляшскім народзе вельмі вялікае. Неўзабаве Вялікдзень, а добрую самагонку можна купіць менавіта толькі ў іх. Аднак сёння Колік у вельмі сумным настроі. Неяк з самой раніцы яму ўсё не атрымліваецца. Толік заўважыў, што Колік нават плача. Толік добра памятае, што Колік ніколі не плакаў. А тут!

— Ну чаго ж ты расчуліўся? Дрэнна табе са мной самагонку гнаць?

— Справа не ў самагонцы. Ай, Толік, вясна неўзабаве, а ў мяне бабы няма... — Колік шчыра заплакаў.

— Ну, не плач і будзь мужчынам. Калі хочаш, дык я табе бабу знайду...

— У цябе, Толік, жонка, сын, дачка, а я што па сабе астаўлю?

— Ты не бойся! Для многіх пакаленняў беларусаў аставіш па сабе рэцэпт сакавітай самагонкі...

— Ай, я хацеў бы бабу мець. Хату прыбрала б, боршч зварыла б, фуфайку памыла б.

— Ты нават не ведаеш, як баба можа цябе знерваваць, залезці табе пад скуру. Нават не ведаеш, чаму я сюды ўцёк ад сваёй жонкі ў гарадоцкі лес. Я тут шчаслівы!

— А мне неяк нудна самому. Бачыш, была зіма, а мне было холадна. А так адну цыцку на адно вуха, другую — на другое і грэе як печка.

— Дык ты фуфайку маеш і вушанку.

— Гэта не тое самае, — і Колік зноў шчыра расплакаўся. І так плакаў бы, калі б не Толікавы вочы, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF