Ніва № 11 (3279), 17 сакавіка 2019 г.

Вольга Якута — няўжо забытая беларуская настаўніца?

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

З вялікім здзіўленнем прачытала я тэкст Сяргея Чыгрына «Прыгадаем беларускую настаўніцу Вольгу Якуцянку» («Ніва», № 8, 24.02.2019 г., с. 1011). Не, не таму здзіўлена, што аўтар раптам знайшоў звестку пра Вольгу Якуту (Якуцянку) у «Незалежнай Беларусі» за 1919 год. Калі нехта будзе пераглядаць гэтую газету, знойдзе там больш звестак пра Беласточчыну, дарэчы так як і ў іншых беларускіх газетах таго часу. Гэта, на жаль, яшчэ не «заходнебеларускія» газеты, бо ў 1919 г. яшчэ не было ясна, што дзе будзе належаць, а беларускія землі былі пад польскай уладай, калі тая ў красавіку заняла Вільню і ўвяла Цывільнае праўленне ўсходніх зямель (Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich). Назва «Заходняя Беларусь» пачала ўжывацца ў канцы 1920 г., калі стала вядома, што беларускія землі будуць падзелены і іх заходняя частка прыпадзе Польшчы, што і канчаткова сталася пасля Рыжскага трактата ў 1921 г.

Зараз можна толькі шкадаваць, што беларускіх газет (апрача «Нашай Нівы»), якія выдаваліся ў Вільні, не пераглядалі ў свой час даўнія журналісты «Нівы», бо шмат чаго даведаліся б і змаглі б захаваць для наступных пакаленняў. І мы б сёння былі разумнейшыя і больш ведалі пра сваю гісторыю і пра Вольгу Якуту таксама. Таму і прыходзіцца са спазненнем адкрываць нам нашу беларускую «Амэрыку».

Але Сяргей Чыгрын не адкрыў на гэты раз «Амэрыкі», пішучы пра Вольгу Якуцянку. Праўда, шмат гадоў ніхто яе не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF