Ніва № 11 (3279), 17 сакавіка 2019 г.

У дарозе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Быў я ўжо згадваў нядаўна пра непрадказальнасць трапнага прагнозу надвор’я. Вось зноў загарачыла мяне падацца ў вандроўку, гэтым разам на нашу Усходнюю сцяну, у наваколле тае мясцовасці, якая часта віднее на дарожных паказальніках з дадаткам „PLBY”, у Баброўнікі. Гадоў таму ўжо шмат курсіравалі туды аўтобусы публічнага транспарту, а зараз тыя курсы перайшлі ў сферу ўспамінаў і трэба рашаць галаваломкі як дабрацца ў той бок. І, падбіраючы маршрут, трэба таксама лічыцца з надвор’ем — ці яно будзе спрыяць, ці падзьме вецер у вочы...

У Баброўнікі цяпер, так прынамсі мне здаецца, найзручней дабірацца цераз Зубры, бо туды з Беластока можна даехаць яшчэ нашым публічным транспартам. А далей, з Зуброў, на сваіх дваіх, каля дзесяці кіламетраў у Баброўнікі. А з Баброўнік яшчэ чарговыя дзесяць у Крушыняны...

І так вось я і стаў прыглядацца таму падарожжу, быццам легендарнай зорцы Венеры ў начное неба. Доўга я хістаўся, але ж трэба было... На пятніцу, 1 сакавіка, надвор’е мела быць ветранае, вецер 18 кіламетраў у гадзіну з паўночнапаўночнаўсходняга напрамку. Ну, у агульнасці, у твар, але ж і такі вецер здаваўся быць пад сілу...

У Зубры з Беластока, у зімовы перыяд, калі Сонца крочыць недзе па сузор’і Рыб, трэба выбрацца рана. Маршрутка ў Гарадок адпраўляецца ў пяць гадзін раніцы. Гэта выдатная пара, калі пасля ачышчальнай ночы выразна адчуваюцца пахі, у тым выпадку інтэр’ера машыны. Нясе яна ў сваім пахавым дасье ўсю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF