Ніва № 11 (3279), 17 сакавіка 2019 г.
Цікавае мастацтва на вялікай экспазіцыі ў ГДКАляксей МАРОЗКлуб мастакааматара быў заснаваны ў Гайнаўскім доме культуры старшым інструктарам па справах мастацтва Зінаідай Якуць у 2010 годзе і праз яго прайшлі дзясяткі таленавітых асоб з розных мясцовасцей Гайнаўшчыны. З цягам часу быў ён перайменаваны на Клуб мастака «Старт». Належаць да яго мастакіаматары, якія прымаюць удзел у мастацкіх занятках у доме культуры і ў пленэрных мерапрыемствах. Яшчэ ў лютым гэтага года была адкрыта вялікая выстава з двухсот дваццаці прац, створаных на працягу апошніх двух гадоў членамі Клуба мастака «Старт». Краявіды з Белавежскай пушчы і яе наваколля, дэталі пушчанскай прыроды і архітэктуры, нацюрморт, партрэты і абстрактныя тэмы на работах, выкананых рознымі тэхнікамі, можна паглядзець на экспазіцыі ў Гайнаўскім доме культуры. — Падчас Аглядаў непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі мы заўважылі, што ў нас жыве многа таленавітых асоб, зацікаўленых мастацкай творчасцю. У 2010 годзе мы адгукнуліся на іх просьбы і заснавалі Клуб мастакааматара, які сталі наведваць асобы, у якіх не было мастацкай адукацыі. Я стала вучыць аматараў галоўным прынцыпам мастацтва і працы рознымі тэхнікамі. Пасля наш клуб быў перайменаваны на Клуб мастака «Старт», — расказала старшы інструктар па справах мастацтва Зінаіда Якуць. Для экспазіцыі ў Гайнаўскім доме культуры было падрыхтавана дзвесце дваццаць лепшых прац удзельнікаў Клуба мастака «Старт», створаных на працягу апошніх (...) |