Ніва № 11 (3279), 17 сакавіка 2019 г.

Навасельскі. Альбом пра тое, што ёсць і чаго няма

Міра ЛУКША

«Навасельскі — сакральнае мастацтва. Падляшша, Вармія і Мазуры, Люблін» з’яўляецца публікацыяй, прысвечанай сакральным рэалізацыям Ежы Навасельскага на цяперашняй тэрыторыі Падляшскага, ВармінскаМазурскага і Люблінскага ваяводстваў. Прамоцыя кнігі адбылася яшчэ ў лютым у Супрасльскай акадэміі, а гасцямі былі аўтарка кнігі — Крысціна Чэрні, фатографы Пётр Савіцкі і Багуслаў Фларыян Скок і прафесар Лявон Тарасэвіч.

— Выданне з’яўляецца чарговым крокам да папулярызацыі і звяртання ўвагі на неабходнасць забеспячэння і догляду прац, якія з’яўляюцца прыкладам мультыкультурнай спадчыны Рэчы Паспалітай. Яна таксама накіравана на садзейнічанне творчасці Ежы Навасельскага — аднаго з самых важных польскіх мастакоў другой паловы ХХ стагоддзя, — адзначыла К. Чэрні. — Я падымаю тэму сакральнага мастацтва мастака і тэолага, праводзячы яе сумленную інтэрпрэтацыю і дакументацыю. Кніга прымае форму такога амбіцыйнага каталога. Знойдзем тут рэпрадукцыі многіх месцаў, да гэтага часу не распрацаваных такім чынам. Публікацыя з’яўляецца другім томам шырока намеранага апрацавання манументальнага мастацтва Ежы Навасельскага. Першы быў створаны тры гады таму і тычыўся Малапольшчы. Другі альбом быў задакументаваны працамі Навасельскага ў трох рэгіёнах: на Падляшшы, на Любліншчыне ды на Варміі і Мазурах. Гэтыя рэгіёны маюць агульную частку гісторыі, і таму я прыдумала, што другі том будзе супольны для гэтых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF