Ніва № 11 (3279), 17 сакавіка 2019 г.

Ці будзе яшчэ каму ездзіць?

Яўген ВАПА

У сваіх фельетонах не раз я наракаў, што дзяржаўным уладам і самаўрадам паўднёваўсходняй часткі Падляшскага ваяводства да лямпачкі лакальны аўтобусны транспарт. Дастаткова глянуць на блізкі майму сэрцу Гайнаўскі павет, дзе практычна да нуля зведзена камунікацыя паміж малымі населенымі пунктамі. Але справа з’яўляецца балючай для ўсяго арэалу нашага ваяводства.

Ужо добры дзясятак гадоў не дабрацца мне на аўтобусе ў сваю родную вёску і іншыя прыпушчанскія мясцовасці ў Дубіцкай і суседніх гмінах. Зразумела, што дарма ніхто паветра вазіць не хоча, але менавіта дзеля гэтага ёсць дзяржаўная палітыка, каб са свайго бюджэту забяспечыць патрэбы і інтарэсы ў непрыбытковых, але важных у грамадскасацыяльных сферах пражываючых там людзей. Палітыка ўцёкаў ад адказнасці за вырашэнне менавіта і такога кшталту пытанняў прывяла яшчэ да большай адсталасці паміж усходняй часткай Польшчы, аддзеленай Віслай, а таксама да грамадскага выключэння значнай часткі жыхароў гэтай тэрыторыі па прычыне адсутнасці лакальнага публічнага транспарту. Таму з вялікай надзеяй чакаю рэалізацыі абяцанай зараз урадам фінансавай дапамогі самаўрадам, маючы на мэце зрабіць ізноў даступнай аўтобусную камунікацыю ў гміннай і павятовай прасторы. Калі гэтае абяцанне набярэ рэальных кшталтаў і не акажацца з’явай аднаго сезона, дык можна будзе сказаць, што варта было жыць, каб гэтага дачакацца. Бо самым горшым варыянтам можа быць такі сцэнарый, калі напрыклад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF