Ніва № 11 (3279), 17 сакавіка 2019 г.

Аб падмане... афарбоўкай

Міраслаў ГРЫКА

Штодзённае жыццё мае свой уласны рытм, які, аднак, хутка стамляе. Адпачынакпраца больш ці менш важныя, умоўныя або безумоўныя дзеянні дня... Часам гэты рытм раздражняе, выклікае дэпрэсію. Часам, аднак, дапамагае ўзяцца за задачы жыцця. Заклікае да абавязку. Ставіць на ногі. Папіхвае наперад. А потым — з горачкі... Да наступнай раніцы.

У гэтым рытме ўсталяваны — якая няёмка рэч! — штодня шлях у туалет. Толькі шчасліўчыкі пойдуць у туалет на двары! Пры ўмове, што той флігельчык чысты, з зашклёным вочкам у каро або сэрцайка, працяты сонечным ці месячным святлом, пастаўлены з жывых дошак і прыгожа прыхаваны, напрыклад, пад карнізам яловых галінак. Маю такі ў закутку свайго садка — мілы помнічак архітэктуры. Музейны ўзор, карпатлівы выраб дойлідства саракагадовай даўнасці, збіты маім дзядзькам з сасновых дошак, якія сёння, пасля многіх гадоў, глядзяць на свет вачніцамі ад выпаўшых сучкоў. Дзе там сучаснаму туалету да яго! Хоць у мяне ёсць і больш мадэрны.

Туалет і прыбіральня ў двары з’яўляецца прыкладам спрэчнай формы і зместу. З аднаго боку цывілізацыйнае табу, выклікаючае збянтэжанасць, сорам, што часта прыводзіць да апантанасці наконт чысціні, з другога — інтымнае задавальненне ад здаровага і ў нічым нязручнага стрававання. З аднаго боку бесчалавечная прастора, абкладзеная пліткай, адштурхоўваючая холадам стэрыльнасці. Гэта адпавядае форме ў чыстым выглядзе. З іншага, дыхаючы спакоем і цеплынёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF