Ніва № 11 (3279), 17 сакавіка 2019 г.

Для роздуму

Віктар САЗОНАЎ

„Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі...”. Такімі словамі звярнуўся ў 1881 годзе да беларускай нацыі ў прадмове да свайго першага зборніка вершаў „Дудка беларуская” славуты беларускі паэт, празаік, публіцыст і патрыёт Францішак Багушэвіч.

А праз 138 гадоў ад таго далёкага часу, у незалежнай краіне з ганаровай назвай Рэспубліка Беларусь, падчас арганізаванай беларускімі ўладамі „Вялікай размовы з прэзідэнтам”, да кіраўніка краіны звярнулася дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім з пытаннем пра стварэнне ў суверэннай беларускай краіне ўніверсітэта з беларускай мовай навучання... Ну хоць аднаго такога ўніверсітэта...

На гэтай саркастычнай ноце можна ўжо было б і заканчваць гэты фельетон і брацца за іншую тэматыку. Бо як па мне, моўная тэма і на „Вялікай размове з прэзідэнтам” у прыватнасці, і ў сённяшняй Беларусі ўвогуле раскрытая цалкам ужо ў першых двух абзацах. Усё астатняе, гэта ўжо дробныя дэталі. Ну як прыкладам тое, што пытанне выглядала як просьба, зрэшты як і ўсе астатнія пытанні, на ўсе іншыя тэмы.

Ну сапраўды, у каго ж яшчэ можа прасіць спрыяння ў выкананні закону пра мовы прадстаўніца Таварыства беларускай мовы як не ў начальніка дзяржавы?! Ну не патрабаваць жа ёй гэтага ад навучальных устаноў непасрэдна, выкарыстоўваючы свой мандат дэпутата Парламента?! Ды і ў судзе нагадваць пра тое, што беларуская мова мае статус дзяржаўнай таксама немэтазгодна. Вось толькі і застаецца біць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF