Ніва № 11 (3279), 17 сакавіка 2019 г.

8 Сакавіка з «Але бабкамі»

Уршуля ШУБЗДА

Кветкі, пажаданні і беларуская музыка — так адзначылі Свята жанчын у Случанцы. Тут у вясковай святліцы 8 Сакавіка адзначала амаль паўсотні жанчын з ваколіц і з за мяжы. Святкаванні былі вельмі арыгінальныя, не толькі з за таго, што гэта такое наша, жаноцкае свята, а таму, што першы раз у маім жыцці я была адной з удзельніц так шумнай і амаль выключна жаночай імпрэзы.

Нейкі час таму я выбралася ў Случанку па слаўны хлеб, які выпякае спадарыня Аня Трахімчык. — Мой хлеб захвальвала сама дырэктарка Белсата, — сказала спадарыня Аня, якая з’яўляецца таксама старшынёй таварыства «Але бабкі».

Па той ласунак прыязджаюць з усёй ваколіцы.

— Мяне з мужам калісьці затрымалі пагранічнікі, — расказвае спадарыня Бася. — Пытаюцца: «Куды едзеце?» Мы адказалі, што па хлеб у Случанку. «Да пані Ані?» — запыталі. «Тады едзьце», — адказалі і нават не правяралі дакументаў!

Наогул «Але бабкі» — гэта таксама свайго роду кулінарная «ўстанова». Калі трэба падрыхтаваць рэгіянальныя далікатэсы на нейкае мерапрыемства, заўсёды можна разлічваць на гаспадынь са Случанкі. Самі прызнаюцца, што любяць варыць, перш за ўсё на сваіх прадуктах. За іх вельмі смачныя стравы ўжо неаднойчы атрымлівалі пахвалы і ўзнагароды. Іхні бігас, квашаныя гуркі ці свойскі хлеб маюць сваіх аматараў не толькі на Падляшшы, але ўжо нават і ў Польшчы.

Случанка — родная вёска Ігната Карповіча. Менавіта «Але бабкі» супольна з Дарыюшам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF