Ніва № 10 (3278), 10 сакавіка 2019 г.
Нам сэрца спявае беларускай песняйЮрка БУЙНЮКСа Славамірам Трафімюком — лідарам беларускага калектыву „Ас”, вакалістам, кампазітарам, аўтарам тэкстаў, гарманістам і гітарыстам з Беластока размаўляе Юрка Буйнюк. Юрка Буйнюк: — У 2017 годзе Вы вярнуліся на польскую музычную сцэну. Як публіка ўспрымае Вашы старыя і новыя песні? Славамір Трафімюк: — Парознаму. Найлепш успрымае нашы песні старэйшая публіка, 1990х гадоў, якая быццам затужыла па такіх гуртах як мы. Сённяшняя моладзь нашых старых песень не ведае і не ведае нас як калектыву. Аднак назіраю агульную зацікаўленасць музыкай, якую мы іграем. Мы проста не такія вялікія зоркі, але ўспрыманне ёсць, хаця іншае чымсьці да гэтых пор. — Вярнуліся Вы ў ліпені 2017 года новай песняй і кліпам „Szalona miłość”. На запустах я чуў беларускую версію гэтай песні... — Я быў у пэўнай эйфарыі — заспявалі, пайшлі ў студыю і я думаў, што ўсё файна. Потым мы пабачылі, што штосьці недапісана, быццам не хапае аднаго голасу. Калі мы на Фестывалі „Беларуская песня” занялі першае месца, мы яе распісалі на два галасы ў беларускай версіі, інакш заспявалі прыпевы. Калі мы запісалі песню „Szalona miłość”, дык я думаў, што дзесьці пусцяць гэты кліп ці пакажуць. Пусцілі пару разоў у тэлеканале Polo TV, але не дадалі да Хітпарада. — Запісалі Вы новыя версіі песень і кліпаў „Szkoda łez” i „Na zamku”. Апошні кліп паглядзела больш за паўтара мільёна чалавек на канале YouTube. Вашым фанатам (...) |