Ніва № 10 (3278), 10 сакавіка 2019 г.

Заглянуць у вочы сучаснай вёскі

Уршуля ШУБЗДА

Пра выстаўку Данеля Рыхарскага «Страхі», якая 15 лютага адкрылася ў варшаўскім Музеі сучаснага мастацтва, напісалі ўсе большыя польскія часопісы. Выстаўка ўзбуджае таксама шмат спрэчак, таму што звяртаецца да ідэалогіі ЛГБТ. Для мяне матывацыяй, каб выбрацца на адкрыццё выстаўкі, быў «Помнік мужыку» і магчымасць сустрэчы з мастаком, які так пазітыўна ўскладніў вобраз сучаснай вёскі.

— Жыхарам гарадоў здаецца, што тое, што ім падабаецца ў гарадской галерэі, будзе таксама падабацца на вёсцы, або што гэта павінна падабацца на вёсцы, а такога не бывае, — гаворыць мастак. — У Польшчы мала прыкладаў мастацтва, якое ствараецца пры супрацоўніцтве з жыхарамі вёскі. Мала добрых прыкладаў, таму што вельмі часта гэта канчаецца на каланізатарскіх дзеяннях, значыць: «Мы прывозім вам наша мастацтва і вам гэта мае падабацца». Не, гэта зусім іншае асяроддзе.

Упершыню пра мастака Данеля Рыхарскага пачула я ў 2016 годзе, калі абвясцілі намінаваных да ўзнагароды «Пашпарт „Палітыкі”». У артыстычных колах ці ў людзей, якія рэгулярна адсочваюць мастацкія цікавінкі, Рыхарскі быў ужо добра вядомым мастаком. Пра яго стала гучна, калі ў супрацоўніцтве з жыхарамі сваёй роднай вёскі на сценах старых хат, стадолаў і аўтобусных прыпынках зрабіў муралі, якія прадстаўлялі гібрыдныя жывёлы. Тады яго мастацтва пачалі называць вясковым стрытартам. Рыхарскі стварыў таксама «Помнік мужыку», які наведаў ужо большыя гарады, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF