Ніва № 10 (3278), 10 сакавіка 2019 г.

XXVI Фестываль. Мы спяваем разам

Міра ЛУКША

Семдзесят удзельнікаў народных калектываў (з агульнага ліку 72) з Падляшша сабраліся ў беластоцкай «старой» філармоніі па вуліцы Падлеснай. Цэнтральны адборачны канцэрт XХVI выпуску Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня — 2019» (як конкурс гэта 50 выданне), арганізаваны Беларускім грамадскакультурным таварыствам, сабраў сотні аматараў роднай песні, якія часам у сямейнай урачыстай гронцы набылі квіткі ў філармонію, а раней — на адборачных аглядах. На сцэне выступілі, спяваючы па адной песні, пераможцы песенных павятовых аглядаў, якія прайшлі ў Сямятычах і ДубровеБеластоцкай, а пасля ў Гайнаўцы, Орлі (у новым будынку мясцовага ГАКа) і ў Беластоку. Такія агляды БГКТ пачало арганізаваць у 1970 г. У палове 90х гадоў мінулага стагоддзя былі яны перайменаваны ў Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня» (сёлета ўсе ўдзельнікі — з Падляшша). Ян Сычэўскі, старшыня БГКТ, з радасцю падкрэсліў: «Беларуская песня сярод беларускай нацыі на Беласточчыне жыве і развіваецца».

— Збірае нас у гэтай зале адно — любоў да роднай песні і беларускай культуры, — адзначыў, пачынаючы мерапрыемства, намеснік старшыні БГКТ Васіль Сегень. — Пераможцамі фестывалю можна ўжо назваць усіх, хто выступіў, хто прыняў удзел у нашым сёлетнім фестывалі. Гэта праява вялікай любові да беларускай песні, беларускай музыкі, і вялікі дзякуй усім выканаўцам за гэтую любоў.

Лаўрэаты — пераважна з першых месцаў у сваіх катэгорыях (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF