Ніва № 10 (3278), 10 сакавіка 2019 г.
СуседзіАляксандр ВЯРБІЦКІУ нядзелю, 3 сакавіка, у канферэнцзале Цэнтра праваслаўнай культуры ў Беластоку адбылася чарговая прэзентацыя выставы з цыкла „Наша памяць”. Выставу суправаджаў даклад старшыні Беларускага гістарычнага таварыства прафесара Алега Латышонка. Сабралася поўная аўдыторыя. Алег Латышонак прызнаўся, што гісторыку гэтая тэма нецікавая, бо ўжо тут была выканана парадачная гістарычная праца, асабліва адносна капітана Райса «Бурага». На гэтую тэму напісана вельмі добрая кніга Ежы Кулака „Расстраляны аддзел”. Гэта сумленная кніга, аўтар намагаўся ў ёй паказаць праўду. Калі нават яго так глыбока не цікавілі пытанні, якія тут нас цікавяць, то напісаў ён шчыра. Сёння адбываецца сур’ёзная дыскусія не так пра тое, што тады здарылася, як пра маральную ацэнку тых падзей, асабліва ж ці капітан Райс «Буры» можа быць польскім героем. Вядома, што нам усім тут сабраным адказ на гэтае пытанне адмоўны. Мне найважнейшае — чаму гэта зрабіў, бо тут яшчэ ёсць поле для разважанняў: чаму так зрабіў, ці меў загады, ці дзейнічаў самавольна. Бо гэта нейкім чынам змяняе наша гледжанне на тыя падзеі. Рамуальд Райс «Буры» быў заслужаным партызанам Арміі Краёвай. І ўсё, што пра яго ведаем, сведчыць, што быў вельмі добрым партызанам, добрым жаўнерам. Але пасля яе расфармавання ў жніўні 1945 года перайшоў разам са сваім эскадронам да НЗВ. Стаў шэфам ПАС НЗВ Беластоцкай акругі ў званні капітана. У студзені 1946 года аддзел пачаў свой марш з ЧорнайВялікай, (...) |