Ніва № 10 (3278), 10 сакавіка 2019 г.

Час адчаю

Яўген ВАПА

Чым больш жыву, тым менш разумею. Гэтыя жыццёвыя словы праўды ў сённяшнім бурлівым свеце адносім не да філасофскаэкзістэнцыяльных пытанняў, але проста да таго ўсяго, што проста складаецца на штодзённае выжыванне. У апошнім часе заўважыў я пастку, у якую наўмысна заганяюць нас, пакупнікоў, вялікія сеткі прадуктовых крам. Шляхам інтэнсіўнай прамоцыі проста прымушаюць кліентаў купляць самыя неабходныя тавары ва ўдвая, ці ўтрая большых аб’ёмах. Калі купіш тры кавалкі масла за раз, заплаціш значна менш, чымсьці за адзін. А на хрэн мне адразу столькі кавалкаў масла, ці чатыры бутэлькі малака, тры пакеты смятаны, восем булачак, чатыры ўпакоўкі туалетнай паперы? Як ва ўсім гэтым разабрацца, калі нават падумаць пра рэальнасць цаны купленага намі прадукту? Значыць, усё становіцца больш умоўным, а не рэальным. Напрыклад, чаму кавалак італьянскага ці ісландскага масла таннейшы за польскі? Такая ж самая вага, а кошт ужо не. Дзе Рым ці Рэйк’явік, але ж мы жывем у малочным ваяводстве, у якім гаспадарчымі флагманамі з’яўляюцца малочныя кааператывы! Маё сялянскае думанне пра свет не ў змозе лагічна растлумачыць такіх супадзенняў.

Значыць, застаецца мне па класічнай схеме стаць ахвярай спажывецкага абдурвання. Адна мая знаёмая з пад’езда прызналася мне, што муж не пускае яе самой на пакупкі з прамоцыяй, бо, як кажуць, на бабах застаецца. Цяпер ходзіць у суправаджэнні мужа або дзяцей. Фактарам, які выдатна дапамагае купляць вялікія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF