Ніва № 10 (3278), 10 сакавіка 2019 г.

Ліс і снегавік

Міраслаў ГРЫКА

Што звязвае гэтыя дзве не асабліва відовішчныя падзеі, якія адбыліся ў апошні час у Расіі і Беларусі? Пра іх ніжэй. Толькі што нічога іх не спалучае! Гэта самае інтрыгуючае.

Першая падзея: дзяржаўныя органы ў расійскім Саратаве канфіскавалі 12 кг польскага сыру, які прыбыў у гэтую краіну нелегальна. Што за сыр, невядома. Магчыма, быў смачны... што вынікае з патрыятычнай прапаганды... таму што ён польскі! Здарэнне адбылося некалькі тыдняў таму. Некалькі месяцаў раней у іншым горадзе захапілі тры польскія замарожаныя гусі. Таксама незаконныя. Па гэтых неадкладна і без суда пракаціўся бульдозер, але ў прысутнасці тэлекамер. Над сырам быў праведзены паказальны суд, завершаны пакараннем яго на касцёр. Перад выкананнем экзекуцыі, каб паказаць сур’ёзнасць чыноўніцкага суда, урачыста прачыталі перад ёю адпаведную формулу. «[Нелегальны ў Расіі — мая прыпіска]... тавар на падставе ўказа Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі падлягае [...] знішчэнню ва ўстаноўленым парадку”. Прэзідэнтам РФ з’яўляецца Уладзімір Пуціна, ён таксама, падпісваючы ўказы, адказвае асабіста за „ўсталяваны парадак” у Расіі. Усё роўна, ці датычыць ён гіганцкай карупцыі расійскай улады, ці пакутніцтва польскага сыру. Таксама расійскага спажыўца. Што самі расіяне аб гэтым думаюць — іх справа. А калі гаворка пра польскі сыр, то я даю сабе права на выказанне асабістага канфузу. Атрымліваецца, што сыр — не абышто. Гэта польская справа. За выключэннем, аднак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF