Ніва № 10 (3278), 10 сакавіка 2019 г.

Светлая зайздрасць

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

З дзяцінства ў мяне немаведама адкуль была нейкая асаблівая сентыментальнасць да эстонцаў. Магчыма таму, што Эстонія была самай маленькай рэспублікай велізарнага Савецкага Саюза. Калі іхнія спартоўцы ці спевакі выбіваліся на вяршыню Алімпа, гэта заўсёды ўспрымалася як нейкая неверагоднасць альбо нават маленькае цуда. Адным з маіх спартовых куміраў быў эстонскі велагоншчык Аава Піккуус, уражвала як юнак з маленькай вёсачкі праз шалёную канкурэнцыю здолеў узняцца на вяршыню п’едэсталаў.

Ужо ў савецкім войску я пасябраваў з некалькімі эстонскімі хлопцамі. Аб’яднала нас цікавасць да музыкі, а калі я пры знаёмстве назваў сваім новым эстонскім прыяцелям пяцьшэсць прозвішчаў іх нацыянальных герояў, то да канца нашай армейскай службы застаўся іх сябрам. У самой Эстоніі давялося пабываць толькі адзін раз — гадоў пяць таму. Уражанні ад маленькай дзяржавы на ўскрайку Еўрасаюза засталіся тады толькі пазітыўныя. Стараюся не прапускаць публікацыі пра жыццё і палітыку гэтай краіны. Паводле майго, канешне суб’ектыўнага, меркавання Эстонія адзіная з усіх пятнаццаці былых рэспублік Савецкага Саюза здолела правесці паспяховыя рэформы, уладкаваць эканоміку і культуру, арганізаваць прыбытковы турызм. Пра Эстонію вельмі мала чуваць у выпусках навін, а гэта адзін з выразных паказнікаў пазітыўнай стабільнасці і спакойнага развіцця.

А днямі ў Эстоніі адбыліся парламенцкія выбары. Што характэрна, яна стала першай краінай у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF