Ніва № 10 (3278), 10 сакавіка 2019 г.

Юбілейны конкурс беларускай гавэнды

Аляксей МАРОЗ

Лепшыя пастаянныя ўдзельнікі Конкурсу беларускай гавэнды навучыліся добра расказваць, умеюць паказаць свае акцёрскія ўмеласці, аратарскія здольнасці, а таксама выклікаць эмоцыі ў публікі. Амаль штогод дабіваюцца поспехаў, а да пераможцаў далучаюцца падчас чарговых выпускаў гавэнды новыя расказчыкі. ХХ Конкурс беларускай гавэнды — Гайнаўка 2019 адзначаўся высокім узроўнем расказвання і вялікай колькасцю ўдзельнікаў. 22 лютага ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы займальна выступілі вучні пачатковых і гімназічных школ, а таксама белліцэіст, які, пачынаючы з пачатковай школы, пастаянна дабіваецца поспехаў у час конкурсу расказчыкаў. Перад публікай 31 расказчык змагаліся за перамогу распавядаючы пабеларуску між іншым пра здарэнні са свайго жыцця, расказваючы пра вучобу і спасылаючыся на жыццё дарослых асоб і іх клопаты.

Пры нагодзе круглага юбілею, ХХ выпуску Конкурсу беларускай гавэнды, была паказана мультымедыйная рэтраспектыўная прэзентацыя конкурсаў. Публіка ў актавай зале белліцэя паглядзела здымкі з розных выпускаў конкурсу, да якіх каментарый даваў настаўнік беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі Ян Карчэўскі, ініцыятар і галоўны арганізатар Конкурсу беларускай гавэнды, які ладзіцца з 2000 года. Побач пераказвання зместу казак і легенд, сталі паяўляцца аўтарскія расказы, якія вучні рыхтавалі самастойна або з дапамогай настаўнікаў, бацькоў і апекуноў. Настаўнікі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF