Ніва № 09 (3277), 3 сакавіка 2019 г.

Юбілей незалежнасці Беластока

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Беласток гэта шчаслівы горад. Шчаслівы хаця б з тае прычыны, што двойчы святкуем, Вялікдзень і Каляды. І, як аказваецца, двойчы святкуем таксама вяртанне незалежнасці. Бо Польшча была ўжо некалькі месяцаў свабодная, а ў Беластоку ўсё стаяла нямецкае войска, хаця наццаць кіламетраў далей яго ўжо не было. Такое было рашэнне маршалка Юзафа Пілсудскага, які вырашыў, што адступаючыя нямецкія войскі маюць пакідаць Расію цераз Беласток, Элк і пасля Каралевец, — сказаў у час урачыстай вечарыны з нагоды сотай гадавіны вяртання Беластока ў незалежную Польшчу прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі.

Пра тое, як Беласток апынуўся ў межах міжваеннай Польшчы не гаварылася ў мой школьны час на ўроках гісторыі. Крыху згадвалася пра Юльяна Мархлеўскага і ягоны рэвалюцыйны польскі ўрад. Вікіпедыя: „Tymczasowy Komitet Rewolucyjny Polski (TKRP), Polrewkom (ros. Польревком) — zaczątek władz komunistycznych na terenach Polski zajętych przez Armię Czerwoną w trakcie ofensywy letniej 1920. Utworzony 23 lipca 1920 w Smoleńsku przez Rosyjską Partię Komunistyczną (bolszewików) z przekształcenia Biura Polskiego przy Komitecie Centralnym partii bolszewickiej w czasie wojny polsko-bolszewickiej z działaczy komunistycznych polskiego pochodzenia przebywających w RFSRR. Komitet przemieszczał się w pociągu pancernym za frontem nacierającej Armii Czerwonej. Komunistyczna propaganda w okresie PRL-u głosiła, że odezwę o przejęciu władzy w (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF