Ніва № 09 (3277), 3 сакавіка 2019 г.

Мароз і маржы

Юрка БУЙНЮК

На Падляшшы цалкам панавала суровая зіма. Лясы, горы і даліны прыкрыла белая пярына снегу а на дрэвах серабрыўся іней. Падляшша выглядала як у зачараванай казцы Каралевы Зімы. Вакол гарадоцкага лесу традыцыйна разыходзіўся інтэнсіўны пах самагонкі і раздаваўся оперны барытон Коліка:

Ой, морозмороз, не морозь меня,

Не морозь меня, моего коня...

— Эх, добрая самагоначка! — паціраў рукі ад радасці Толік.

У самым сэрцы гарадоцкага лесу стаяла старая зямлянка, а ў ёй абсталяванне для вырабу белага золата Падляшша. Тут з зямлянкі і дзень, і ноч, увесь час на ўвесь лес развейваўся дым і гарэў агонь, які падаграваў вялізны кацёл. Гэта не быў кацёл, але парнік для варэння бульбы свінням, які Толік і Колік перамайстравалі на машынку для прадукцыі таго, чым найбольш славіцца Падляшша. Колік надалей спяваў песню „Ой, марозмароз”. Неўзабаве пад зямлянку пад’ехала некалькі аўтамашын. З іх хутка выскачылі голыя людзі, можна сказаць амаль голыя, таму што мелі на сабе плаўкі, рукавіцы, шапкі і боты. Аднак ніхто з тых амаль трыццаці чалавек не меў на сабе ні нагавіц, ні куртак, а нават світараў ці сарочак.

— Эй, абадранцы, скуль вы прыехалі?

— З Беластока, толькі не абадранцы!

— Мо нехта іх абакраў... — задумаўся Колік, які спыніў сваю песню.

Адзін з голых падбег і задыханым голасам запытаў:

— Людзі добрыя, а дзе тут самагонку можна купіць?

— А вам што, лета? Мароз на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF