Ніва № 09 (3277), 3 сакавіка 2019 г.

Жыды добра вучыліся

Міхал МІНЦЭВІЧ

Успаміны Уладзіміра ПАСЕЧНІКА, пенсіянера з Орлі, 1929 года нараджэння.

Санацыя

Пры санацыі, а і пазней, людзі не мелі ботаў. Да працы ў полі некаторыя рабілі сабе такія шкарпэты. У царкву ішлі басанож, толькі перад самой царквой абувалі боты; такая ашчаднасць была. У жніво пожня была вострая, да таго ж калісь жалі нізенька, каб было больш саломы. І саломы не хапала на сечку...

— Гэтыя шкарпэты можна было падшыць? — дапытваю.

— Тады і шматак не было. Пасуседску з намі жыў Тхарэўскі, то ён хадзіў у палатаных нагавіцах, дзе латка на латцы былі.

Школа

Што то за школа была. За старой Польшчы два класы скончыў і вайна. Прыйшлі саветы і зноў у школу. З малых класаў не вярталі. Дзеці былі рознага ўзросту. Брат Ваня, 1926 года нараджэння, Сцёпік Кубаеўскі з 1927 былі ў класе ІІІа, а мы ў ІІІб. Пры саветах давалі кожнаму вучню тран, рыбін тлушч, быў праціўны, а трэба было піць. Сшыткаў не было за што купіць, каштавалі па пяць грошаў. З савецкага часу памятаю вучня Чарняўскага з Міклашоў, заўсёды спрачаўся з настаўніцай за ацэнкі.

Жыды ў школе

Жыды добра вучыліся, лепш чым жыдоўкі. У класе было менш жыдовак. Са мною ў парце сядзеў такі, меў вузкі лоб, добра вучыўся. У класе сядзелі жыды з жыдамі.

Жыды вельмі смярдзелі цыбуляй. Саланіны не елі, але не здаралася, каб нехта ў школе мазаў іх саланінай — гэтага не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF